Кожную хвіліну ў 2017 годзе беларусы здзяйсняюць 6,6 правапарушэння
А кожныя 6 хвілін — злачынства.
Кожную хвіліну ў 2017 годзе беларусы здзяйсняюць 6,6 правапарушэння. А кожныя 6 хвілін — злачынства. У першым квартале 2017 года беларусы здзейснілі амаль 859 тысяч правапарушэнняў. Самая вялікая дынаміка — "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" — плюс 330%. Самае распаўсюджанае правапарушэнне — перавышэнне хуткасці руху (325,4 тысячы штрафаў замест 220,5 тысяч год таму).