"Клопат" ліквідуюць ў Дзень Канстытуцыі?

Судовы працэс прызначаны на 15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі, паведамляе zapraudu.info.

Нагадаем, 8 лютага Мінюст падаў іск на ліквідацыю Міжнароднага грамадскага аб'яднання сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі "Клопат". Мінюст матывуе свой пазоў тым, што арганізацыя доўгі час не знаходзіцца па зарэгістраваным юрыдычным адрасе і не падала запатрабаваныя дакументы.

З 11 лістапада 2010 года выканаўчым дырэктарам "Клопат" з'яўляўся Уладзімір Някляеў. У такім статусе Цэнтрвыбаркам і зарэгістраваў яго кандыдатам у прэзідэнты. Сімвалічна, што роўна год таму, 25 лютага 2010 года, афіцыйна стартавала кампанія "Гавары праўду".

"Гэта ліквідацыя чарговы грамадскай арганізацыі, якая асмелілася дапамагаць Някляеву", - адзначыла старшыня праўлення МГА "Клопат" Ніна Пахлопка.

Што да прагнозаў кіраўніка арганізацыі, то тут – без варыянтаў: "Няма чаго і прагназаваць – зачыняць арганізацыю. Не было ў нас права ў судзе, і не будзе".