Хронікі Кіпра: як беларусам абараніць сябе і пры чым тут ФСБ і КДБ — эфір

Алеся Пархоменка

Алеся Пархоменка / Еўрарадыё

Кіпр стаў прытулкам не толькі для афшорных кампаній з усяго свету, але і для вялікай колькасці рэлакантаў і вымушаных уцекачоў з Беларусі. Якія, як і беларусы ў іншых краінах свету, з-за дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму апынуліся ў складанай “пашпартнай” сітуацыі: калі паехаць у Беларусь і атрымаць новы пашпарт магчымасці няма. І ў адрозненні ад іншых краін ЕС, кшталту Польшчы, Літвы і іншых, улады Кіпра не спяшаюцца дапамагаць беларусам вырашаць гэтае пытанне праз увядзенне сваіх “пашпартоў замежніка”. І нават у тых, хто прылятае з трэвэл-пашпартамі іншых краін, на Кіпры ўзнікаюць праблемы. І гэта пры тым, што на Кіпры найбольшая ў Еўропе, як сцвярджаюць мясцовыя журналісты, прысутнасць супрацоўнікаў і агентаў ФСБ…

Чаму сёння інтарэсы беларусаў на Кіпры прадстаўляе не Народная, як было зусім нядаўна, а Дэмакратычная амбасада Беларусі, гэта звычайны рэбрэндынг ці нешта іншае? Ці вырашаецца сітуацыя з пашпартамі для беларусаў на Кіпры і што наконт прызнання Кіпрам трэвэл-дакументаў іншых краін? Ці бяспечна беларусам, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвесціў у вышук, знаходзіцца на Кіпры і пры чым тут расійскае ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.