КамАЗ з баевікамі ў Данецку сутыкнуўся з маршруткай (фота)

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ, перадае УНІАН. Прыбылі дзве брыгады хуткай дапамогі. Лабавы бок маршруткі атрымаў значныя пашкоджанні. "КамАЗ", кузаў якога ўзмоцнены металічнымі шчытамі, спыніўся за некалькі дзясяткаў метраў ад месца сутыкнення. Рух па дзвюх вуліцах абмежаваны.



Каля 20 узброеных прыхільнікаў так званай "Данецкай народнай рэспублікі" ачапілі месца здарэння і перашкаджаюць усялякім фота-і відэаздымкам. Як паведамляюць СМІ, у аднаго з мінакоў, які спрабаваў сфатаграфаваць наступствы ДТЗ, узброены аўтаматам чалавек забраў тэлефон.