Каля Мінска быў буйны пажар, слуп дыму бачылі з розных раёнаў горада
Пажар у Малінаўцы / t.me/mchs112by/
20 верасня ў другой палове дня каля Мінска быў буйны пажар, слуп дыму бачылі з розных раёнаў горада. Як паведамляюць ратавальнікі, каля вёскі Малінаўка адкрытым полымем гарэў вытворчы будынак (яго памеры — 30 на 40 метраў). Для ліквідацыі ўзгарання прыцягвалі 15 адзінак тэхнікі.
Пажар ліквідавалі, яго прычына яшчэ невядомая. Агнём знішчаны будынак, у якім выпускалі вырабы з шклапластыка. Пацярпеў мужчына, яго шпіталізавалі.