Калі беларускі спорт вернецца на міжнародную арэну — эфір з Апейкіным
Беларускія спартсмены, якія працягваюць выступаць пад дзяржаўным сцягам, па-ранейшаму пазбаўленыя магчымасці браць удзел у міжнародных спаборніцтвах любога ўзроўню. І прыкметаў таго, што гэты “бан” можа хутка скончыцца, не назіраецца.
Калі і на якіх умовах беларускія спартсмены змогуць вярнуцца ў вялікі спорт і пры чым тут створаная па ініцыятыве Фонду адмысловая камісія? Ці падтрымлівае Фонд спартовай салідарнасці кантакты з беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне? Што чакае беларускі спорт, калі сітуацыя найбліжэйшым часам не зменіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін.