Качка прабегла Нью-Йоркскі марафон
Wrinkle на дыстанцыі / Скрыншот
Качка па мянушцы Зморшчынка (Wrinkle) прабегла Нью-Йоркскі марафон. Яна выйшла на дыстанцыю ўжо ў трэці раз.
Разам з качкай марафон бег яе гаспадар. Яны фінішавалі ўжо ў цемры — не ў апошнюю чаргу таму, што ім увесь час даводзілася спыняцца і фатаграфавацца з балельшчыкамі.
Упершыню качка прыняла ўдзел у марафоне ў 2021 годзе — і ўжо тады стала зоркай. Маршчынка бяжыць у спецыяльных чырвоных пінетках — абутак зроблены з мяккага і лёгкага матэрыялу, які абараняе лапкі падчас доўгай прабежкі і забяспечвае дадатковую амартызацыю.