Ісландыя правядзе рэферэндум аб уступленні ў Еўрасаюз

Ісландыя

Ісландыя / Reuters

Ісландыя правядзе рэферэндум аб уступленні ў Еўрасаюз. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр краіны Крыструн Фростадоўцір. Паводле яе слоў, рэферэндум можа прайсці да 2027 года.

Рашэнне ўладаў Ісландыі звязана са зменамі ў глабальнай бяспецы. Гэта і вайна ва Украіне, і рэзкая палітыка ЗША ў Арктыцы (уключна з заявамі прэзідэнта Дональда Трампа аб магчымай анэксіі Грэнландыі).

Паводле праведзеных апытанняў, амаль 2/3 ісландцаў падтрымліваюць правядзенне рэферэндуму. За ўступленне ў ЕС гатовыя прагаласаваць каля 45%.

Ісландыя ўжо ўваходзіць у Шэнгенскую зону і Еўрапейскую эканамічную зону. Яна раней належала Даніі і стала незалежнай краінай толькі ў 1944 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.