Ідэолага, які пракалоўся, адправілі ў адстаўку
На маладзечанскім СМ "Мінскі мэблевы цэнтр" змяніўся намеснік дырэктара па ідэалогіі. Верагодна, гэта — наступства выбарчай кампаніі.
Галоўны ідэолаг ММЦ Цюракін М.А. стаў вядомы сваёй скандальнай арганізацыяй датэрміновага галасавання на прадпрыемстве. Па кожным датэрміноўніку вялася строгая справаздачнасць. Фотакопіі распрацаваных ідэолагам "фармуляраў" уліку тых, хто прагаласаваў, трапілі ў інтэрнэт. Пасля чаго праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру.
Тады ў распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Цюракіна было адмоўлена. Пакаранне за "пракол" прыйшло пазней — у выглядзе вызвалення ад пасады, паведамляе "Праваабарончая хроніка".