Хакеры апублікавалі дадзеныя пра дзейнасць польскай амбасады ў Беларусі
Хакерская група Anonymous правяла чарговую атаку.
На гэты раз быў узламаны сайт Аддзелаў прасоўвання гандлю і інвестыцый Польшчы.
Гэта прывяло да значнай уцечкі дадзеных. Агулам у інтэрнэт патрапілі каля 500 дакументаў. Як інфармуюць польскія СМІ, сярод іх — асабістыя звесткі грамадзян Беларусі, якія спрабавалі атрымаць польскую візу і падавалі адпаведныя дакументы ў консульства ў Мінску.
Хакеры змясцілі ў інтэрнэце адсканаваныя дакументы польскай амбасады і скрыншоты электроннай пошты супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва.
Фота — Delfi