Гурту Znich забаранілі правесці юбілейны канцэрт
Чыноўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама забаранілі фолк-метал-гурту Znich правесці канцэрт на 25-годдзе калектыву. Зладзіць канцэрт планавалі ў клубе "Re:Public" 24 верасня. Разам з музыкамі гурта Znich планавалі выступіць яшчэ Rutvica і Rokash.
Кіраўніцтва ўпраўлення культуры спаслалася на каранавірус і падпункт 1.8 пункту 1 артыкула 215 Кодэкса аб культуры ("парушэнне іншых патрабаванняў заканадаўства").