Грошы для новай Беларусі: ці можна іх скарыстаць ужо сёння?
На мінулым тыдні праходзіў Эканамічны форум у Карпачы, і сёлета беларуская тэма на ім абмяркоўвалася значна шырэй, чым ва ўсе мінулыя гады. Даваліся эканамічныя ацэнкі сённяшняй сітуацыі ў краіне, абмяркоўваліся падыходы да будучых рэформаў.
Ці сапраўды Захад гатовы дапамагаць Беларусі праводзіць эканамічныя рэформы не толькі парадамі, але і грашыма? Грошы для новай Беларусі — ці дачакаюцца яны моманту, калі змены ў нашай краіне адбудуцца? Ці можна гэтымі грашыма скарыстацца ўжо сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.