Грамадская кампанія "Стоп-бензін 2" створыць чэргі на запраўках

Нагодай стала тое, што "Белнафтахім" павысіў кошты на бензін на 5-10% — у залежнасці ад віда паліва. Як кажа Шаркоў, яшчэ да павышэння коштаў аргкамітэт аб'яднання "За аўто" наікраваў зварот да аўтамабілістаў і ў канцэрн "Белнатфахім". У звароце гаварылася, што павышэнне коштаў прывядзе да збяднення народу і негатыўна адаб'ецца на эканамічнай сітуацыі насельніцтва.

Шаркоў кажа, што кошты на паліва павіны адпавядаць заробкам насельніцтва. Па яго словах, нават абвешчаны сярэдні заробак у 500 долараў з'яўляецца недастатковым, бо, напрыклад, кошты на паліва даходзяць да сярэднееўрапейскіх, амаль зраўналіся з коштамі ў той жа Чэхіі. 

Шаркоў: "Таму мы на сённяшні дзень распачынаем новую акцыю яна называецца "Стоп-бензін 2". Яе мэтай з'яўляецца прыпыненне росту коштаў, бо мы яшчэ месяц таму ведалі пра намер "Белнафтахіма" павысіць кошты да 20%. І сённяшняе павышэнне коштаў на 5-10% ёсць толькі першай прыступкай у гэтай коштавай барацьбе. Таму мы вырашылі распачынаць акцыю, каб прыпыніць гэтыя дзеянні".

Па словах Арцёма Шаркова, гэта будзе акцыя грамадзянскай салідарнасці.

Шаркоў: "Мы заклікаем усіх аўтааматараў навязваць на свае аўтамабілі белыя стужкі на знак салідарнасці. Таксама заязджаць на запраўкі "Белнафтахім" і запраўляцца не больш чым па 2 літры. Пры гэтым разлічвацца толькі дробнымі купюрамі — па 10, 20, 50 рублёў, што будзе ствараць чэргі на запраўках. Таксама будзем пісаць звароты, грамадскія калектыўныя звароты, звяртацца праз сродкі масавай інфармацыі, выклікаць на дыялог, да круглага стала, канцэрн "Белнафтахім".

Па словах Шаркова, мяркуюцца і іншыя акцыі, якія пакуль актывісты не спяшаюцца абнародаваць. Шмат якія акцыі будуць вядомыя толькі ў дзень ці за дзень да іх правядзення. І, кажа актывіст, гэта будуць акцыі, якія  не парушаюць грамадскага парадку і заканадаўства.

Фота: www.anti-azs.ru/berst/brest-stop-benzin