Генпракуратура яшчэ раз праверыла ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ
Вынікі праверкі могуць быць апублікаваныя ўжо 1 красавіка на прэс-канферэнцыі. Пра гэта паведаміў 31 сакавіка журналістам генпракурор Рыгор Васілевіч.
Праверка была ініцыяваная генеральным пракурорам ў сярэдзіне сакавіка пасля атрымання ў тым ліку заявы аднаго з былых кандыдатаў у прэзідэнты Аляксея Міхалевіча наконт катаванняў у следчым ізалятары КДБ.
Па выніках аналагічных праверак у снежні 2010 года і студзені 2011 года Генпракуратура заяўляла, што прэтэнзій у грамадзян, што ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, уключна з фігурантамі крымінальнай справы аб "масавых беспарадках", няма, нагадвае БелаПАН.