Ганчарэнка: Медыкі падрыхтавалі БАТЭ гуляць нават пры -15
На прынцыповую гульню супраць кіеўскага "Дынама" БАТЭ выйдзе без асноўнага варатара, але ў Мінск, верагодна, не прыедзе Андрэй Шаўчэнка.
Праўда, і саму гульню могуць адмяніць, калі тэмпература на стадыёне будзе ніжэй за -15.
2 снежня БАТЭ гуляе перадапошні матч групавога этапу Лігі Еўропы супраць кіеўскага "Дынама". Каманда з Барысава задачу выхаду ў плэй-оф ужо вырашыла, чаго не сказаць пра бела-блакітных: ім з Мінска абавязкова трэба прывезці тры ачкі!
Магчыма, таму трэнер Віктар Ганчарэнка прыйшоў на перадматчавую прэс-канферэнцыю ў добрым гуморы. "Звычайным гэты матч назваць нельга, — мяркуе ён. — Супрацьстаянне прынцыповае. І той ажыятаж, які ствараецца вакол гэтага матча нашымі знаёмымі і заўзятарамі, не дасць нам згуляць абы-як. Матывацыя будзе гранічная".

Першы матч БАТЭ — "Дынама" у Кіеве скончыўся з лікам 2:2 і запомніўся пазнавальным высвятленнем адносінаў паміж "батонам" Ігарам Шытавым і "дынамаўцам" Арцёмам Мілеўскім. Аднак на прэс-канферэнцыі журналісты пабачылі не Шытава, а Арцёма Канцавога, які канчаткова прапісаўся ў атацы БАТЭ — у якасці "паўнападаючага".
"Шытаў мусіць акумуляваць энергію на заўтрашні матч, — аджартаваўся Віктар Ганчарэнка. — Канцавы ўсё ж такі не распыляецца так, як Шытаў!"
Шытаў сапраўды чакае "Дынама" у Мінску, распавёў Канцавы. Што ж да гульні, дык праз надвор'е яна будзе вельмі адрознівацца ад таго, што мы бачылі 2 месяцы таму ў Кіеве:
Канцавы: "Мяркуючы па стане поля, будзе не такі футбол, як у Кіеве. Будзе
шмат барацьбы".

Дынама, 1 снежня
Што праўда, прадстаўнікі УЕФА могуць папросту не даць камандам выйсці на поле, калі тэмпература на стадыёне будзе ніжэй за -15!
"Калі тэмпература перад матчам будзе -15 ці ніжэй, і адна з камандаў будзе супраць таго, каб праводзіць гульню — гульня ў гэты дзень не адбудзецца", — распавёў прэс-аташэ БАТЭ Сяргей Дашкевіч.

Прагноз на заўтрашні вечар — -12. Але хто яго ведае, гэтае надвор'е... Рашэнне аб адмене гульні ляжа на плечы галоўнага арбітра сустрэчы Сесара Муніса Фернандэса з цеплалюбівай Іспаніі. Што ж будуць рабіць футбалісты, калі суддзя забароніць гуляць?
"У нас ёсць у трэнерскім штабе іспанец Пепе, — ізноў жартуе Віктар Ганчарэнка. — Ён ужо да беларускага надвор'я адаптаваўся... Можа, на яго заменім арбітра. Гуляць жа трэба!"
Ці будзе адменены матч, футбалісты і заўзятары даведаюцца толькі за гадзіну да пачатку гульні. Менавіта тады прадстаўнікі УЕФА здзяйсняюць кантрольны замер тэмпературы на стадыёне.
На думку Віктара Ганчарэнкі, калі надвор'е і засмуціць каго-небудзь, дык хіба што толькі арбітраў. Ні заўзятары, якіх на матчы чакаецца больш, чым на гульні супраць "Шэрыфа", ні футбалісты спыняцца не жадаюць:
"Мы часта трэніраваліся ў такое надвор'е і такім чынам спланавалі апошнія трэніроўкі, каб і не мерзнуць, і, у той жа час, дыхаць гэтым паветрам, прызвычайвацца, — распавядае трэнер. — Трэнерскі штаб і медыкі прадугледзелі ўсё магчымае, каб падрыхтаваць каманду для такіх умоваў. Цёплае адзенне, напрыклад, і расціранні".
А вось кіеўлянаў зіма, здаецца, заспела знянацку. 1 снежня а 17-й каманда яшчэ трэніруецца ў Кіеве. А ў Мінск прыляціць толькі а 21-й... Дарэчы, украінскія журналісты кажуць, што легендарны Андрэй Шаўчэнка на матчы не з'явіцца. Хаця і была інфармацыя, што ён рыхтуецца да гульні.
Ёсць страты і ў стане БАТЭ. Асноўны галкіпер каманды Сяргей Верамко напэўна не зможа згуляць на апошнім рубяжы абароны клуба, ён пакутуе ад траўмы локця:
"Траўма Сяргея Верамко перыядычна нагадвае пра сябе. І, калі футбаліста нешта турбуе, трэба звяртаць на гэта ўвагу, — адзначыў Віктар Ганчарэнка. — Думаю, што ў матчы з кіеўскім "Дынама" вароты БАТЭ будзе абараняць Гутар. А Верамко, хутчэй за ўсё, чакае аперацыя".
Але калі не ўлічваць замену варатара, 2 снежня БАТЭ выйдзе на поле ў аптымальным складзе. "Ёсць пытанні па 2-3 пазіцыях стартавага складу. Але яшчэ ёсць адна трэніроўка, ёсць размова з футбалістамі. Напэўна, мы іх вырашым", — сцвярджае Віктар Ганчарэнка.