Галадоўка Аўтуховіча: "Ён ужо моцна абязводжаны, перасохлі вусны і язык"
Вязень Мікалай Аўтуховіч, які трымае сухую галадоўку з 11 ліпеня, трапіў у карцар. Пра гэта піша ў сацсетках Святлана Богуш.
"Ён ужо моцна абязводжаны, перасохлі вусны і язык. У такой сітуацыі яго з пятніцы змясцілі ў карцар з нейкай фармальнай прычыны (як і Вольгу Маёраву), доктар да яго прыходзіў таксама ў пятніцу, але ніякіх аналізаў не рабілі. Скардзіцца на здароўе гэты ўпарты моцны чалавек катэгарычна адмаўляецца. Адзінае патрабаванне, якое Мікалай выставіў, каб спыніць галадоўку, — зняць абмежаванні на ліставанне. Умова цалкам выканальная, але адзіная рэакцыя на яе — лісты перасталі даходзіць нават маме", — піша яна.
Богуш прапаноўвае адпраўляць вязню ваду без газу, сокі, дзіцячыя фруктовыя пюрэ (у дой-паках), мёд (у пластыкавых пакунках). Гэтыя прадукты дапамогуць яму выходзіць з галадоўкі.
Суд над "групай Аўтуховіча" адбываецца ў Гродзенскай турме. Падсудных вінавацяць па шэрагу "тэрарыстычных" артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Падчас суда галадоўку таксама трымаў палітвязень Уладзімір Гундар, але на мінулым тыдні спыніў яе.