Футбольная зборная Беларусі разгромна прайграла расіянам
Беларусь — Расія / БЕЛТА
Футбольная зборная Беларусі разгромна прайграла расіянам — 0:4. Таварыскі паядынак прайшоў у пятніцу на мінскім стадыёне "Дынама". Яго пераўтварылі ў прапагандысцкае мерапрыемства. На трыбуны сабралі больш за 21 тысячу чалавек. Але беларускія футбалісты прапагандыстаў падвялі.