Футбаліст, якога Лукашэнка прасіў не ўцякаць з Беларусі, пераехаў у Егіпет
З Беларусі ў Егіпет з'ехаў афрыканскі футбаліст, якога Аляксандр Лукашэнка прасіў не пакідаць нашу краіну.
3 верасня Лукашэнка адкрываў стадыён "Дынама-Юні". Падчас цырымоніі асаблівую ўвагу яго прыцягнуў Жан Марэль По, які прыехаў з Кот д'Івуара. Кіраўнік дзяржавы сказаў яму: "Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся — дыктатуры ў нас тут няма, як неваторыя палохалі вас".
Аднак усяго праз чатыры месяцы По пераехаў гуляць у егіпецкую каманду, якая займае ў тамтэйшым чэмпіянаце перадапошняе, 17-е месца.