Фота ўкраінскіх байцоў, якія загінулі ў збітым самалёце
Учора ва Украіне быў дзень жалобы.
У ноч на 14 чэрвеня пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Луганска стрэлам з зенітнага ракетнага комплексу быў збіты тэрарыстамі ваенна-транспартны самалёт Узброеных сіл Украіны Іл-76. На борце самалёта, апроч 9 чальцоў экіпажу, знаходзіліся 40 вайскоўцаў. Усе яны загінулі.
Загінулыя байцы служылі ў 25-й Днепрапятроўскай паветрана-дэсантнай брыгадзе.
Прэзідэнт Пятро Парашэнка выказаў глыбокія спачуванні сем’ям вайскоўцаў, якія былі забітыя тэрарыстамі.
"Усе, хто мае дачыненне да цынічнага тэракту такога маштабу, абавязкова будуць пакараныя. Украіне патрэбны мір. Аднак тэрарысты атрымаюць адэкватны адказ”, — заявіў кіраўнік Украіны.
Фота — сensor.net.ua