Фіналістаў беларускага адбору на "Еўрабачанне 2014" вызначаць 29 лістапада

22 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія абвясціла прыём заявак на нацыянальны адборачны тур "Еўрарабачання-2014". Як паведамляе прэс-служба БТРК, дасылаць заяўкі можна па адрасе Макаёнка, 9 з пазнакай "песня для "Еўрабачання" да 24 лістапада. Праз пяць дзён пасля гэтага адбудзецца праслухоўванне артыстаў, максімум 15 з якіх выйдзе ў фінал конкурсу. Пераможцу выберуць журы і гледачы.

Хто ўвойдзе ў склад журы, пакуль невядома.

Нагадаем, "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў траўні ў Капенгагене.

З палажэннем пра правядзенне нацыянальнага адборачнага туру конкурсу "Еўрабачанне-2014" можна пазнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.