Філасофія страху: як яна працуе і пры чым тут забастоўка?
Заклік Сяргея Дылеўскага распачаць з 1 лістапада агульную забастоўку выклікаў цунамі крытыкі з тлумачэннямі і абгрунтаваннямі, чаму гэта ў сённяшняй Беларусі немагчыма. Прыхільнікі ідэі хоць нейкага “варушэння” паўсталі на абарону калі не Дылеўскага, то яго закліку да забастоўкі. І вось 1 лістапада надышло.
Якую ролю ў абмеркаванні магчымасці забастоўкі адыгралі “маніпулятары ў пагонах”? Калі план — не галоўнае, то на што варта спадзявацца? Ці толькі страх прымушае людзей маўчаць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат філасофскіх навук, былы дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ Павел Баркоўскі.