Федэрацыя хакею да чэмпіянату свету-2014 пабудуе новую штаб-кватэру
Яшчэ да заканчэня года плануецца пачаць будаўніцтва штаб-кватэры Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь. У ёй акрамя офіса размесціцца таксама невялікі гатэль і спартовы комплекс, паведамляе сайт федэрацыі. Будынак плануецца паставіць каля штаб-кватэры НАК Беларусі і гатэля Radisson Olympic, якія будуюцца на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Вясёлкавай. У цяперашні час актыўна ідзе распрацоўка тэхнічнага задання.
Здаць аб'ект мяркуецца да чэмпіянату свету-2014, які пройдзе ў Мінску. Таму прымаць высокіх гасцей ФХРБ плануе ўжо ў новым офісе.
Здаць аб'ект мяркуецца да чэмпіянату свету-2014, які пройдзе ў Мінску. Таму прымаць высокіх гасцей ФХРБ плануе ўжо ў новым офісе.