Ці атрымаецца ў Лукашэнкі перахітрыць кітайскага дракона — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Ва ўмовах санкцый у рэжыма Лукашэнкі не так ужо і шмат варыянтаў для атрымання фінансавай падтрымкі, крэдытаў альбо інвестыцый. У Расіі сёння шмат сваіх патрэб, на якія патрэбныя грошы, і асабліва раздаваць няма. Нават калі гэта “лепшы сябра і бліжэйшы саюзнік” Лукашэнка. Вось і даводзіцца шукаць іншыя варыянты. Напрыклад, у Кітаі. І там нібыта гатовыя і крэдыты даваць, і інвест-праекты падтрымліваць, і пэўнымі тэхналогіямі дзяліцца. Але ў кожным з выпадкаў ёсць шмат “але”… 

Ці гатовыя кітайскія “бізнес-колы” ўкладацца ў беларускія праекты і што ў Беларусі цікавіць кітайскі бізнес? Чым небяспечны і так далёка не бесплатны кітайскі сыр для беларускай эканомікі? Ці сапраўды Лукашэнка перадумаў наконт 150 тысяч гастарбайтэраў з Пакістана? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.