ЕС прыгразіў Расіі санкцыямі, калі баевікі зоймуць аэрапорт Данецка
Губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута кажа, што з нагоды аэрапорта вядуцца перамовы. Аднак абодва бакі абверглі падобныя дамоўленасці.
Еўрапейскі саюз можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, калі баевікі будуць і надалей атрымліваць ваенныя поспехі. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, азнаёмленыя з нямецкай знешняй палітыкай.
Па словах ананімнага еўрачыноўніка, паведамленні пра парушэнне рэжыму спынення агню паступаюць штодня. І ЕС нават не разглядае паслабленне санкцый, накладзеных на Расію.
Як адзначае РБК, баі за аэрапорт у Данецку паміж баевікамі і ўкраінскімі сілавікамі працягнулася, нягледзячы на рэжым перамі'я, абвешчаны 5 верасня.
Чарговае аднаўленне баёў у раёне аэрапорта пачалося ў канцы верасня. На пачатку кастрычніка СНБА паведамляла пра гібель сямі апалчэнцаў у раёне аэрапорта. Пацверджання інфармацыі ад апалчэнцаў не паступала.
Фота — ria.ru