Экс-палітвязню Андрэю Скурко ўручылі узнагароду імя Льва Сапегі

Андрэй Скурко атрымаў узнагароду Льва Сапегі

Андрэй Скурко атрымаў узнагароду Льва Сапегі / polskieradio.pl

Прэмію імя Льва Сапегі атрымаў сёлета пісьменнік і экс-палітвязень Андрэй Скурко. Прэмія прызначаная за выбітны ўклад у фармаванне і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі, скіраванай у Еўропу, таксама з улікам лепшых традыцый Рэчы Паспалітай.

Узнагароду ініцыяваў Калегіум Усходняй Еўропы ва Уроцлаве і Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Спонсарам узнагароды выступаюць пяць польскіх ВНУ — Варшаўскі ўніверсітэт, Ягелонскі ўніверсітэт, Уроцлаўскі ўніверсітэт, Уроцлаўскі ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча і Беластоцкі ўніверсітэт. Пераможца будзе гасцяваць у гэтых універсітэтах, чытаць лекцыі на тэму Беларусі і праводзіць уласныя навуковыя даследаванні.

Дырэктар Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі падкрэсліў, што прэмію Скурко атрымаў за свае заслугі ў незалежніцкім беларускім руху.

"Мы маем справу з вядомым публіцыстам, перакладчыкам, чалавекам, які таксама робіць вялікі ўклад у папулярызацыю польскай літаратуры ў Беларусі, таму што ён быў выдаўцом Чапскай, перакладчыкам і выдаўцом Мельхіёра Ваньковіча. Гэтага б хапіла, каб даць яму прэмію. Але тут у яго цэлы букет дасягненняў, бо гэта і журналісцкая дзейнасць (Наша Ніва, ARCHE), і пераклады, і выдавецкая дзейнасць, і ўрэшце два гады турмы", — перадае яго словы Польшкае радыё.

Паводле Маліцкага, сёлета журы вырашыла ўручыць прэмію не навукоўцу-даследчыку, а чалавеку, які мае вышэйпералічаныя заслугі: "Гэтая ўзнагарода не за навуковыя даследаванні, а за заслугі ў фармаванні беларускага грамадства ў духу свабоды і незалежнасці".

Андрэй Скурко — беларускі журналіст, філолаг і перакладчык, пісьменнік. У 2021 годзе яго асудзілі на 2,5 года калоніі. За кратамі ён напісаў пяць кніг вершаў для дзяцей, якія сталі бестселерамі.

Падчас урачыстага ўручэння прэміі Скурко выступіў з кароткай лекцыяй "Беларусь і Польшча ў свеце пасля канца свету".

Экс-палітвязню Андрэю Скурко ўручылі узнагароду імя Льва Сапегі
Андрэй Скурко атрымаў узнагароду Льва Сапегі / polskieradio.pl
Экс-палітвязню Андрэю Скурко ўручылі узнагароду імя Льва Сапегі
Андрэй Скурко атрымаў узнагароду Льва Сапегі / polskieradio.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.