Экс-палітвязень памёр праз тры месяцы пасля вызвалення
Валянцін Іваноўскі, архіўнае фота / dissidentby
Былы палітвязень памёр праз тры месяцы пасля вызвалення з калоніі. Гэта здарылася ў жніўні 2024-га.
Як піша тэлеграм-канал dissidentby, жыхару Ліды Валянціну Іваноўскаму было 48 гадоў. Прычыны яго смерці невядомыя.
Іваноўскага затрымалі ў ліпені 2022 года і абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суд значыў яму два гады калоніі. Мужчына адбываў тэрмін пакарання ў Наваполацку.
На волю Іваноўскі выйшаў у траўні 2024 года. А праз некалькі месяцаў яго не стала.