Дзяржаўны футбольны клуб “Віцебск” набыў новы кітайскі аўтобус

Новый клубный автобус "Витебска" китайского производителя “Golden Dragon”

Новым клубным аўтобусам стаў кітайскі брэнд, а не айчынны / ФК "Витебск"

Дзяржаўны футбольны клуб “Віцебск”, які выступае ў Вышэйшай лізе, пахваліўся новым клубным аўтобусам.

Кіраўніцтва клуба выбрала кітайскі брэнд — “Golden Dragon”, дыстрыб’ютарам якога з’яўляецца кампанія Sotrans.

Беларусы ўжо не першы раз аддаюць перавагу кітайскім брэндам. Раней Еўрарадыё паведамляла, што новыя кітайскія аўтобусы Zhongtong будуць курсіраваць на маршрутах Гродна–Мінск і Слонім–Мінск.

Нагадаем, што прадпрыемства МАЗ нядаўна адчыніла ў Мінску новы завод па вытворчасці аўтобусаў. Яго наведваў Аляксандр Лукашэнка, якому там падарылі новы аўтобус.

У Расіі працягваецца падзенне продажаў тэхнікі МАЗа. Так, у студзені было прададзена толькі чатыры аўтобусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.