Дзмітрый Даронін стаў новым падазроным па справе аб масавых беспарадках
Даронін стаў 13-м падазроным па гэтай справе, распачатай за масавыя беспарадкі. 35 чалавек маюць статус абвінавачваных, сем ужо асуджана.
28-гадовы мінчанін Дзмітрый Даронін стаў новым падазроным па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
15 сакавіка Даронін быў затрыманы на працоўным месцы і змешчаны на трое сутак у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. У кватэры, дзе ён жыве з бацькамі, быў праведзены вобыск, у выніку якога быў канфіскаваны сістэмны блок камп'ютара.
Арганізацыя масавых беспарадкаў прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў, удзел у іх — ад трох да васьмі гадоў.