Дзінара Алімбекава падарыла Віктару Лукашэнку біп
14 траўня адбылася сустрэча нацыянальнай каманды па біятлоне з кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам (як вядома, ён знаходзіцца пад санкцыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта за тое, што не абараняе спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі). Як паведамляе прэс-служба НАК, гаворка ішла пра перамогі біятланістаў у мінулым сезоне і пра будучую зімовую Алімпіяду.
Дзінара Алімбекава ўручыла Віктару Лукашэнку біп (нагрудны нумар) з аўтографамі ўсёй каманды.
На сустрэчы прысутнічаў былы кіраўнік федэрацыі (цяпер — старшыня назіральнага савета), экс-старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Удзельнікі сустрэчы ў НАК / noc.by