Дыверсанты збіраліся стварыць ва Украіне "брудную" ядзерную бомбу
Служба бяспекі Украіны затрымала ў Чарнавіцкай вобласці 9 чалавек, якія перавозілі радыёактыўнае рэчыва.
Большасць з іх — украінскія грамадзяне, толькі адзін — расіянін. Амаль 1,5 кг радыёактыўнага рэчыва, у якім можа ўтрымлівацца ўран 235, яны везлі на аўтамабілі з Прыднястроўя. Украінскія спецслужбы знайшлі яго ў самаробным кантэйнеры.
СБУ мяркуе, што зламыснікі збіраліся выкарыстаць радыёактыўнае рэчыва для вырабу "бруднай" ядзернай бомбы, якую пераправілі б ва ўсходнія вобласці Украіны, інфармуе censor.net.ua.