Дыпламатычны прарыў: ад М’янмы да Будапешта 2.0 і зачыненых межаў — эфір
Павел Латушка / Еўрарадыё
Пакуль Лукашэнка здзяйсняў “дыпламатычны прарыў” у асабліва сяброўскія яго рэжыму краіны “дальняй дугі”, у яго лічы з кішэні выцягнулі лаўры галоўнага міратворца і перамоўшчыка. У той час, як Лукашэнка хваліў лідара М’янмы і яго таталітарныя практыкі знішчэння нязгодных суграмадзян, міністр замежных спраў Венгрыі завітаў да Пуціна, дзе той паабяцаў, што мірныя перамовы па Украіне пройдуць у… Будапешце! І ў прынцыпе гэта лагічна ў сітуацыі, калі “мінская перамоўная пляцоўка” можа застацца па той бок зачыненых Літвой, Польшчай і Латвіяй межаў з Беларуссю.
Ці можна лічыць візіт у М’янму дыпламатычным прарывам і чым цікавы для Беларусі той рэгіён? Ці былі ў Лукашэнкі ўвогуле шанцы атрымаць згоду на правядзення мірных перамоў у Мінску і на каго быў разлічаны яго стэндап у Бішкеку? Чаго варта чакаць ад канфліктаў на межах з Літвой і Польшчай навошта дэмсілам яшчэ адна міжнародная канферэнцыя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка.