Двух беларусаў затрымалі на мяжы з Украінай пасля смяротнага ДТЗ
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскага МУС затрымалі дваіх беларусаў, якія спрычыніліся да дарожнага здарэння са смяротным вынікам. На парушальнікаў паступіла арыенціроўка ад супрацоўнікаў міліцыі. Мужчыны зрабілі наезд на пешахода ў Дубровіцкім раёне, пасля якога зніклі з месца здарэння.
Беларусаў затрымалі каля пункту пропуску “Гарадзішча”. Яны акурат планавалі пакінуць межы Украіны і ішлі пешшу. Пры гэтым мужчыны былі нецвярозымі.
Падчас праверкі ў аднаго з затрыманых знайшлі пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, якое было пазначана ў арыенціроўцы і спрычынілася за ДТЗ. Паводле затрыманых, пашкоджаны аўтамабіль яны нібыта пакінулі ў адным з населеных пунктах на станцыі тэхабслугоўвання.
На гэты момант мужчын перадалі супрацоўнікі МУС для высвятлення ўсіх абставінаў правапарушэння, паведамляе Onliner.by
Фота: Onliner.by