Допыт Насты Палажанкі працягнецца сёння
Супрацоўнікі КДБ адгукнуліся на просьбу дзяўчыны і далі ёй магчымасць перадаць лекі паплечнікам у СІЗА на Валадарскага.
Намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка ўчора была выкліканая ў КДБ для правядзення следчых дзеянняў. Перарваны паводле яе просьбы допыт працягнецца 17 сакавіка.