Добраахвотнік з ЗША ваюе ў складзе батальёна "Данбас" (відэа)
Ён нарадзіўся ў Амерыцы, але мае ўкраінскія карані.
Добраахвотнік, які мае пазыўны "Франка", ваюе супраць тэрарыстаў ужо два месяцы. Ён прыняў украінскае грамадзянства. Нядаўна ў вызваленым гарадку Папаснае на Луганшчыне яго знайшоў журналіст VICE News Сайман Астроўскі, той самы, які раней быў у палоне тэрарыстаў.
"Франка" кажа, што байцы "Данбаса" ваююць не толькі супраць тэрарыстаў, яны змагаюцца за перамены ва Украіне. "Палітыкі, асабліва палітычная эліта, думаюць, што жыццё будзе працягваць ісці так, як ішло ў апошнія 20 гадоў. Аднак любы салдат, у якога вы спытаеце, скажа, што гэтага не будзе", — кажа добраахвотнік.