Данецк і Луганск адмовіліся адкласці рэферэндум
Да гэтага іх напярэдадні заклікаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Дэпутаты "Данецкай народнай рэспублікі" адмовіліся пераносіць рэферэндум аб суверэнітэце рэгіёну 11 траўня. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на аднаго з лідэраў ДНР Андрэя Пургіна. Аналагічнае рашэнне прыняў і Народны савет "Луганскай народнай рэспублікі".
Па словах Пургіна, рашэнне не пераносіць рэферэндум было прынята на сходзе дэпутатаў у Данецку 8 мая аднагалосна. "За" прагаласавалі 78 дэпутатаў. "Гэта не наша рашэнне, гэта рашэнне народа Данбаса. Народ Данбаса атрымаў шанец здзейсніць подзвіг, і мы не маем права пазбаўляць яго гэтага шанцу", — заявіў Пургін.
Удзельнікі сходу адзначылі, што з павагай ставяцца да прэзідэнта Расіі, але ўжо не могуць спыніць працэс па правядзенні рэферэндуму. Пры гэтым яны выказалі падзяку Пуціну за тое, што ён "разнёс весткі аб рэферэндуме ва ўсе куткі свету".
Фота — mosmonitor.ru