ЦВК абмеркаваў санкцыі супраць кандыдатаў у жартаўлівым тоне
За арганізацыю мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Рымашэўскі і Статкевіч усё ж атрымалі папярэджанні. А вось Някляева ЦВК пакуль беражэ.
За арганізацыю мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Рымашэўскі і Статкевіч усё ж атрымалі папярэджанні. А вось Някляева ЦВК пакуль беражэ — "для наступнай мастацкай творчасці".
Першым пытаннем, якое Цэнтрвыбаркам разгледзеў на пасяджэнні 30 лістапада, былі санкцыі супраць двух кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі: Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча. Тыдзень таму, 24 лістапада, яны, не зважаючы на папярэджанні ад пракуратуры, арганізавалі мітынг на ўгодкі рэферэндуму 1996 года.
Дакладчыкам па гэтым пытанні выступаў Мікалай Лазавік, які асабіста прысутнічаў на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада. Жартаўлівы тон, які ён узяў ад пачатку свайго выступу, сведчыў, што баяцца кандыдатам няма чаго: "Мерапрыемства мне спадабалася, — адзначыў сакратар ЦВК. — Усё было культурна. Ніхто не штурхаўся. Нягледзячы на тое, што мітынгоўцаў упэўнівалі, што рэжым давёў Беларусь да краю, частка з іх была нязгодная з гэтым і крычала "Жыве Беларусь!".
Па словах Лазавіка, на плошчы падчас мітынгу прысутнічала каля за 150 чалавек.
"Мяркуючы па тым, як Лазавік падлічыў людзей на Кастрычніцкай плошчы, падпускаць яго да падліку галасоў на выбарах нельга!" — абурыўся прысутны на пасяджэнні Павел Севярынец.
Тым часам сакратар ЦВК прапанаваў пакараць Рымашэўскага папярэджаннем, а Статкевіча пазбавіць... не статуса, а "арэола" кандыдата ў прэзідэнты, на якога цісне ўлада!
"Мяркую, што для Статкевіча папярэджанне — гэта недастатковае пакаранне, — сказаў Лазавік. — Калі Рымашэўскі яшчэ малады, і яго яшчэ можна неяк выхоўваць, дык Статкевіча ўжо папярэджваць позна. Ён ужо саспелы палітык. Таму прапаную яго пакараць яшчэ больш сур'ёзна. А менавіта: абмежавацца абмеркаваннем і не караць яго ўвогуле. Гэтым мы яго пазбавім арэолу кандыдата, які пакутуе ад пераследу ўладаў".
Што ж да ўдзелу ў акцыі яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты — Уладзіміра Някляева — дык яно пакінула ў сакратара ЦВК супярэчлівыя ўражанні:
Мікалай Лазавік: "Да гэтай пары не магу разабрацца з уражаннямі ад удзелу ў акцыі Ўладзіміра Някляева. Ён быў на мітынгу, выступаў. Я сам яго чуў і бачыў. Але, як я зразумеў з яго выступлення, кандыдата ў прэзідэнты Някляева на мерапрыемстве не было. Быў грамадзянін Някляеў. Вось і разбярыся, дзе праўда: быў ён там ці не?
У Някляева ўжо ёсць адно папярэджанне. Другое можа стаць для яго апошнім. Таму прапаную ўвогуле не абмяркоўваць яго ўдзел у незаконным мітынгу. Паберажэм яго для далейшай мастацкай творчасці".
Прадстаўнікі кандыдатаў указвалі на тое, што супраць Рымашэўскага і Статкевіча не вядзецца ніякай адміністрацыйнай ці крымінальнай вытворчасці. Адпаведна, называць іх вінаватымі ў парушэнні беларускага заканадаўства нельга! Але ЦВК не прыслухаўся ні да іх хадайніцтваў, ні да прапаноў Мікалая Лазавіка. І ўсё роўна прагаласаваў за тое, каб папярэдзіць абодвух кандыдатаў у прэзідэнты.
Так, Статкевіч захаваў "арэол" змагара, Няклаеў — прастору для творчасці, а Рымашэўскі атрымаў ад ЦВК "баявое" хрышчэнне. А галоўная выснова такая: сёлета нават несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы не выглядае ў вачах чальцоў Цэнтрвыбаркама умовай, дастатковай для пазбаўлення статуса кандыдата ў прэзідэнты.