Цуд на Каляды: пра збор для дзяцей ветэранаў і вяртанне ў КР — эфір
Аляксандр "Кусь" Клачко / Еўрарадыё
Напярэдадні Калядаў беларусаў больш цікавіць не палітыка, а штодзённыя ды святочныя справы. Да прыкладу, як і чым парадаваць дзяцей дабраахвотнікаў. У Літве сёння дзесяць дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты — беларускія ветэраны — адстойвалі свабоду і жыццё людзей ва Украіне. Менавіта на падарункі для іх ініцыятыва ветэранаў-дабраахвотнікаў ладзіць збор ужо не першы год.
Якіх падарункаў чакаюць дзеці і ці атрымліваецца дапамагаць сем’ям ветэранаў у сённяшніх умовах? Ці застаецца салідарным беларускае грамадства і чаму па вяртанні з вайны дабраахвотнікам так цяжка знайсці сваё месца ў мірным жыцці? Як сталася, што сышоўшы з Каардынацыйнай рады, дэлегаты колішняй фракцыі “Воля” ізноў апынуліся ў КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць пазафракцыйныя дэлегаты КР, экс-прадстаўнікі скасаванай фракцыі “Воля” былы дабраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко і Генадзь Манько.