Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі з намеснікам дзяржсакратара ЗША
У Беларусі больш за 1200 палітвязняў / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з беларускімі палітвязнямі з намеснікам дзяржсакратара ЗША. Увечары 16 студзеня кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі правяла тэлефонную размову з Куртам Кэмпбэлам. Гаворка ішла пра магчымыя крокі, якія могуць спрыяць вызваленню палітвязняў.
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца больш за 1200 палітычных зняволеных.