Ціханоўская стварае аб'яднаны пераходны кабінет
Святлана Ціханоўская стварае аб'яднаны пераходны кабінет. Пра гэта лідарка дэмакратычных сіл абвясціла на канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні 9 жніўня.
У яго ўвойдуць у тым ліку:
Павел Латушка — прадстаўнік па транзіце ўлады;
Аляксандр Азараў — прадстаўнік па ўзнаўленні правапарадку;
Валерый Кавалеўскі — прадстаўнік па замежных справах;
Валерый Сахашчык — прадстаўнік кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Сахашчыка Ціханоўская назвала галоўным набыццём кабінета. Яго прызначэнне ўдзельнікі канферэнцыі сустрэлі гучнымі апладысментамі.
Пераходны кабінет можа і будзе пашырацца.