Ціханоўская: мэта тэлефанавання Барэля Макею — папярэджанне

Святлана Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля і міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, якая адбылася ў нядзелю. З паведамлення МЗС Беларусі можна было падумаць, што адбылося ледзь не абмеркаванне магчымага дыялогу (і гэта з натхненнем падхапілі прапагандысты).
Барэль пасля напісаў, што сказаў Уладзіміру Макею, што "людзі не павінны выкарыстоўвацца ў якасці зброі", а "цяперашняя сітуацыя [на межах Беларусі з краінамі ЕС] непрымальная". А гэта ўжо зусім іншая карціна.
"Рэжым страціў кантроль над сітуацыяй з міграцыйным крызісам настолькі, што ЕС бярэ дапамогу мігрантам на мяжы ў свае рукі, — піша Ціханоўская. — ...Няма ніякіх сумненняў, што мэта гэтага тэлефанавання Барэля — папярэджанне, а не старт дыялогу. ЕС у бліжэйшы час аб'явіць 5-ы пакет санкцый супраць рэжыму".
Intern. attention to the -Belarus border crisis has reached a new level. At the initiative of #UNSC discussed the dictator's inhumane & reckless behavior jeopardizing regional security. Instead of dividing, Lukashenka brings global opinion on his actions closer. pic.twitter.com/SRNm3llGWU
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) November 14, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.