Ці стала Ціханоўская сваёй у сусветнай палітыцы? Эфір з Вячоркам
На працягу 2021 года Святлана Ціханоўская наведала столькі краін і сустрэлася з такой колькасцю кіраўнікоў дзяржаў, колькі не было за ўсю палітычную кар’еру ў Лукашэнкі. Яе сустракалі авацыямі палітыкі і дэпутаты розных краін, давалі ёй розныя абяцанні і гарантыі падтрымкі. А рэпрэсіі ў Беларусі працягваліся, і апагеем іх стаў прысуд Сяргею Ціханоўскаму.
Што далі гэтыя шматлікія візіты і сустрэчы Святланы Ціханоўскай, апроч такіх жа шматлікіх абяцанняў падтрымкі? Ці мае Офіс уплыў на санкцыйную палітыку Захаду і як ацэньвае яе вынікі? Ці паўплывае прысуд Ціханоўскаму на стратэгію дзеянняў Офіса Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка.