Ці прыме Пуцін выклік Зяленскага і ці прыедзе на сустрэчу ў Стамбуле — эфір

Яўген Магда / Еўрарадыё
Пуцін выставіў умову Зяленскаму: перамовы без папярэдняга спынення вагню правесці 15 траўня ў Стамбуле. Там, дзе ў 2022 годзе быў першы раўнд перамоў паміж Кіевам і Масквой. Няўдалы раўнд. Дый ці магло быць інакш, калі перамовы з боку Масквы былі выключна ў патрабаванні капітуляцыі Украіны… І вось ізноў тое ж месца, якое прэзідэнт Турцыі Эрдаган абяцае падрыхтаваць для перамоўчыкаў. На ўдзеле ў перамовах на умовах Масквы настойвае і Трамп. Які ўсё ніяк не можа вызначыцца са сваім стаўленнем да Пуціна…
Ці ёсць магчымасць у Кіева прымусіць Маскву да перамовў, але на сваіх умовах і што насамрэч стаіць за прапановай Пуціна? Што можа зрабіць Еўропа ў гэтай сітуацыі і якую ролю ў гэтых перамовах могуць адыграць Трамп і Сі? Ці быў на карысць Лукашэнку ўдзел у парадзе ў Маскве і чаму яго не пусіцла да Сі, а пасадзілі побач з Пашынянам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.