Ці можа Трамп загадаць цэнам на нафту зменшыцца і што гэта дасць — эфір

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Трамп сур’ёзна ўзяўся за рашэнне самых розных праблем. І ўсе яны практычна глабальнага маштабу. Указы падпісвае — як піражкі штампуе. І калі замарозіць праграмы фінансавай падтрымкі не вельмі складана, то спыніць вайну ва Украіне з дапамогай цэнаў на нафту — зусім іншае. Не кожнаму па сілах узяць і загадаць гэтым цэнам зменшыцца. Гэта вам не “выбары” правесці ў кампаніі з чатырма міньёнамі, як зрабілі асобныя асабліва прасунутыя палітыкі…
Ці сапраўды цэны на нафту можна зменшыць адным прэзідэнцкіх указам і ці гэта дапаможа аслабіць Расіі і спыніць вайну ва Украіне? Чым адметная электаральная кампанія 2025 года ў Беларусі і ці дорага яна каштавала беларусам? Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чым скончылася супрацьстаянне Пракоп’ева і Ягорава? Пра гэтае і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.