Ці магчымая грамадзянская вайна ў ЗША і як гэта закране Беларусь — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Міграцыйная палітыка Дональда Трампа прывяла да пратэстаў і сутычак з паліцыяй у Каліфорніі. Аж да такой ступені, што Трамп вымушаны быў аддаць загад кінуць на вырашэння канфліктнай сітуацыі спачатку нацгвардыю, а потым і марскіх пехатынцаў. Дайшло нават да размоў пра арышт федэральнымі ўладамі мэра Лос-Анджэлеса і верагоднасць пачатку грамадзянскай вайны. Не адстаюць і беларусы: такое адчуванне, што беларускае грамадства (як мінімум тая яго частка, якая знаходзіцца за межамі Беларусі) неўзабаве распачне сваю унутраную грамадзянскую вайну.

Ці правы тыя, хто праводзіць паралелі паміж сённяшнімі пратэстамі ў Каліфорніі і колішнімі беларускімі пратэстамі? Ці існуе пагроза пачатку грамадзянскай вайны ў ЗША і як гэта адаб’ецца на беларусах і Беларусі? Чым небяспечнае супрацьстаянне ўнутры беларускага грамадства і ці варта чакаць пагрозаў ад вучэнняў “Захад-2025”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.