Ці дасць Пуцін пагуляцца Лукашэнку з “ядзернай зброяй”?
Адносіны Беларусі і “калектыўнага Захаду” становяцца ўсё больш напружанымі. Захад уводзіць усё новыя санкцыі, Мінск у адказ заяўляе, што гатовы прыняць на сваёй зямлі расійскую ядзерную зброю. У той час як напружанасць у нашым рэгіёне і без такіх заяў узрастае з кожным днём.
Навошта Лукашэнку ядзерная зброя і ці падзеліцца ёй Пуцін? Наколькі вялікай застаецца магчымасць расійска-ўкраінскай вайны і ці застанецца ў баку ад яе Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.