Ці даляціць рэха удараў Ізраіля па Іране да Украіны і Беларусі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Працягваецца ваенная аперацыя Ізраіля ў Іране. Ізраільскія вайскоўцы метадычна вынішчаюць найперш ваеннае і палітычнае кіраўніцтва Ірана і аб’екты, звязаныя з ядзернай праграмай гэтай краіны. Іран у адказ абстрэльвае Ізраіль ракетамі і беспілотнікамі. Саюзнікі як Ізраіля, так і Ірана абмяжоўваюцца выказваннямі маральнай падтрымкі і заклапочанасці сітуацыяй. І ўжо пайшлі размовы пра тое, што гэтае супрацьстаянне можа стаць рэальным пачаткам ІІІ Сусветнай… Такое адчуванне, што не тое што пра Беларусь, але і пра вайну Расіі з Украінай амаль усе забыліся.

Што прымусіла Ізраіль менавіта цяпер распачаць ваенную аперацыю ў Іране і як гэта ўплывае на сітуацыю ў рэгіёне? Як канфлікт Ізраіля і Ірана ўплывае на падтрымку Украіны і ці ўступіцца за Іран сяброўская яму Расія? Ці гатовыя еўрапейскія ВНУ да прыёма студэнтаў Беларусі і што рэжым робіць, каб стрымаць выезд моладзі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.