Ці атрымаецца ў Макея разжаліць заходніх дыпламатаў — стрым з Фрыдманам
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей накіраваў ліст заходнім дыпламатам, у якім параўноўвае санкцыі з Берлінскай сцяной, запэўнівае, што Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну Расіі з Украінай, і просіць пра ўзнаўленне дыялогу.
Ці атрымаецца ў Мінска разжаліць Захад і разбурыць “Берлінскую сцяну” санкцый? Ці застаецца сітуацыя ў Беларусі ў сферы ўвагі заходніх палітыкаў? Да чаго можа прывесці палітыка “асцярожнай дапамогі” Украіне канцлера Шольца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.