Чым гітарыст гурта Volski разлічвае здзівіць беларусаў ЗША — эфір

Павел Трыпуць / Еўрарадыё
Калі цікавасць па палітычнай дзейнасці ў беларусаў па ўсім свеце і сапраўды няўхільна змяншаецца, то цікавасць да свайго, беларускага па-ранейшае захоўваецца. І нават пашыраецца. Менавіта таму дыяспары ў розных краінах і гарадах працягваюць і самі ладзіць розныя культурніцкія імпрэзы, і запрашаюць да сябе творцаў з іншых мясцін — музыкантаў, пісьменнікаў, мастакоў… Да прыкладу, гітарыста гурта Volski Паўла Трыпуця беларусы ЗША чакаюць з канцэртамі гітарнай музыкі ў сябе.
Чым спадзяецца здзівіць беларусаў ЗША гітарыст Павел Трыпуць і якую праграму падрыхтаваў для гэтага тура? Якія гарады ЗША чакаюць на трасе і ці магчыма з дапамогай музыкі захаваць беларусаў у беларускай павестцы? Што здoлела за год дасягнуць школа OpTeamist Vocal Studio і ці здольныя беларусы ў эміграцыі пабудаваць свой шоў-бізнес? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць гітарыст гурта Volski, заснавальнік і фронтмен гурта OpTeamist Project і музычнай школы OpTeamist Guitar Studio Павел Трыпуць і музыка, выкладчыца вакалу школы OpTeamist Vocal Studio Юлія Марчанка ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.