Чаго дасягнулі дэмсілы па выніку 5 гадоў сваёй дзейнасці — эфір

Аліна Харысава
З аднаго боку гучаць словы пра тое, што дэмсілы не маюць ніякага ўплыву ні на сітуацыю ўнутры краіны, ні на рашэнні, якія па беларускім пытанні прымаюць заходнія краіны. Не могуць яны ні ўводзіць, ні здымаць санкцыі ў дачыненні да рэжыма, як і не бяруць ніякага ўдзелу ў перамовах наконт вызвалення палітвязняў. Іншыя ж сцвярджаюць, што хай і ў абмежаванай форме, але і ўплываюць, і ўдзельнічаюць, і бяруць. І нават выказванні тых ці іншых палітыкаў у СМІ уплываюць на працэсы, з Беларуссю звязаныя…
Ці маюць дэмсілы хоць нейкі ўплыў на рашэнні адносна, да прыкладу, санкцый, ці вызвалення палітвязняў? Чаму Еўрасаюз не хоча следам за ЗША ісці на перамовы з Лукашэнкам і як далёка ў гэтых перамовах ЗША зайшлі? Ці існуе верагоднасць пачатку адлігі ў Беларусі, пры чым тут вайна і ці не час структурам дэмсіл задумацца пра самароспуск? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму моладзевай Рады ЗША Аліна Харысава ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.