Чаго беларусам чакаць ад новага ўрада Германіі — эфір

Хрысціна Дарапей / Еўрарадыё
Не толькі ў ЗША змянілася кіраўніцтва і змянілася замежная палітыка. Прычым так радыкальна, што гэта стала непрыемным шокам для вялікай колькасці праграм і ініцыятыў, якія ЗША шмат гадоў падтрымлівалі. Выбары прайшлі і ў Германіі. І не выключана, што там таксама пачнуць змяняць падыходы як да міграцыйнай палітыкі, так і да палітыкі падтрымкі розных праектаў.
Ці варта чакаць беларускай дыяспары ў Германіі зменаў, якія могуць яе закрануць? Як можа змяніцца стаўленне да ўцекачоў, у тым ліку з Беларусі, і іх легалізацыі на фоне росту антыіміграцыйных настрояў? Чым найперш сёння займаецца згуртаванне беларусаў Германіі Razam і ці застаецца актыўнай дыяспара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актывістка беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей у 17:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.